Навуковая краязнаўчая канферэнцыя «Бабруйшчына ў мінулым»
21 лістапада ў Бабруйску адбылася навуковая краязнаўчая канферэнцыя «Бабруйшчына ў мінулым». У працы канферэнцыі прыняла ўдзел дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» Алена Дзмітрыеўна Заяц, супрацоўнікі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, музеяў, краязнаўцы, журналісты, студэнты. Удзельнікі канферэнцыі заслухалі даклады, прысвечаныя гісторыі і культуры Бабруйшчыны, пачынаючы ад эпохі бронзы і да сярэдзіны ХХ ст. Краязнаўцы азнаёміліся з новымі навуковымі даследаваннямі па гісторыі рэгіёна, падзяліліся досведам краязнаўчых пошукаў.
Пасля выступлення Алена Дзмітрыеўна Заяц перадала ў фонд музея фотакопію пратакола пасяджэння выканаўчага камітэта Бабруйскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 08.04.1945 года, у якім разглядалася пытанне №236 «Аб аднаўленні Бабруйскага гістарычнага музея», які быў знойдзены работнікамі архіва ў выніку правядзення даследчай працы.
![]() |
1. Дырэктар Бабруйскага краязнаўчага музея Наталля Пятроўна Арцёмчык з уступным словам |
![]() |
2. Дырэктар архіва Алена Заяц падчас выступу |
![]() |
3. Дырэктар архіва Алена Дзмітрыеўна Заяц перадае дырэктару музея Наталлі Пятроўне Арцёмчык фотакопію пратакола |
![]() |
![]() |
4-5. Агульные фатаграфіі ўдзельнікаў канферэнцыі |