У рамках рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства» ў Бабруйску праходзіць выстава «Подзвігі і лёсы партызан у дакументах»

Выдавецкі дом «Беларусь сегодня» і Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь у Бабруйскім мастацкім музеі прадставілі выставу «Подзвігі і лёсы партызан у дакументах». Музей стаў адной з пляцовак, дзе праходзяць мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства».

Работнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску» наведалі выставу, пагутарылі з прадстаўніком выдавецкага дома «Беларусь сегодня» Аленай Валер’еўнай Хадыкай і намеснікам дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Кулінкoм Святаславам Валянцінавічам.

Святаслаў Валянцінавіч расказаў аб праекце «Партызаны Беларусі», пазнаёміў з выставачнымі дакументамі, а Алена Валер’еўна прэзентавала архіву выданне «Партызаны Беларусі».

 

Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Кулінок Святаслаў Валянцінавіч знаёміць з выставай
Галоўны бухгалтар архіва Анацка Таццяна Аляксандраўна, загадчык аддзела захаванасці і выкарыстання дакументаў і фондаў Кузняцова Кацярына Уладзіміраўна, прадстаўнік выдавецкага дома «Беларусь Сегодня» Хадыка Алена Валер’еўна
Представитель издательского дома «Беларусь Сегодня» Ходыко Елена Валерьевна презентовала книгу директору архива Елене Дмитриевне Заяц
Агульная фатаграфія ўдзельнікаў выставы