Занальны дзяржаўны архіў у г. Рэчыцы прадстаўляе дакумент аб прысваенні вуліцы Рэчыцы імя Маршала Савецкага Саюза І.С.Конева

Гэта падзея адбылася роўна 51 год таму, праз амаль паўгода пасля смерці праслаўленага палкаводца Вялікай Айчыннай вайны. Рашэннем № 251 выканкама Рэчыцкага гарсавета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1973 года (Ф. 342. Воп. 1. Спр. 217. Арк. 427) вуліца Кааператыўная змяніла назву на вуліцу імя Маршала Савецкага Саюза, двойчы Героя Савецкага Саюза, Героя Чэхаславакіі, Героя Манголіі Івана Сцяпанавіча Конева (1897–1973).

Дадзены крок быў не выпадковым, паколькі яшчэ ў даваенны час жыццё Конева аказалася звязана з горадам над Дняпром. У 1930-я гады ён камандаваў 37-й стралковай дывізіяй, якая была пераведзена ў Рэчыцу для ўмацавання прыгранічнай акругі, таму што савецка-польская граніца праходзіла за Мазырам. Са снежня 1934 па сакавік 1937 года камдыў Конеў пражываў у шматкватэрным доме па вуліцы Савецкай, 1, на якім у цяперашні час устаноўлена памятная таблічка.

 

Партрэт і кароткая біяграфія І.С. Конева
ЗДА ў г. Рэчыцы. Ф. 342. Воп. 1. Спр. 217. Арк. 427
Вуліца імя І.С. Конева ў Рэчыцы
Памятная таблічка на доме ў Рэчыцы, у якім жыў І.С.Конеў