Архівісты правялі прафарыентацыйны ўрок у СШ №12 г.Маладзечна

Прафарыентацыйны ўрок для старшакласнікаў СШ №12 г.Маладзечна правялі архівісты занальнага дзяржархіва. Галоўная задача мерапрыемства -расказаць не толькі пра спецыфіку працы ў галіне архіўнай справы і кіравання дакументамі, але і пра магчымасць мэтавай падрыхтоўкі кадраў. Так, дырэктар ЗГА ў г. Маладзечна Іна Зянонаўна Пудакевіч патлумачыла навучэнцам, што мэтавае накіраванне – рэальная магчымасць забяспечыць сябе рабочым месцам пасля заканчэння ўніверсітэта. А маючы на руках гэты дакумент, абітурыент значна павышае свае шанцы на паступленне за кошт больш лаяльнага конкурсу.

Тонкасцямі архіўнай справы падзялілася архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Вольга Мікалаеўна Беразоўская. У фармаце відэапрэзентацыі яна распавяла пра гісторыю архіва, яго аддзелах, складзе дакументаў, выставачнай і даследчай працы, прэзентавала медыяпраект «Архіўны Веснік».

Адзінаццацікласнікі ўважліва слухалі спікераў і актыўна задавалі пытанні. Не выключана, што сярод дзяцей з’явяцца жадаючыя звязаць сваё прафесійнае жыццё з архіўнай галіной.

Прафарыентацыйная праца будзе працягнутая.

 

Дырэктар І.З.Пудакевіч
Архівіст аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў В.М.Беразоўская
Падчас урока
Падчас урока