Правядзенне семінара ў дзяржаўнай лесагаспадарчай установе «Лідскі лясгас»

04.11.2024 загадчык аддзела справаводства, фарміравання НАФ і выкарыстання дакументаў Лаўрукевіч Ганна Юр’еўна правяла семінар для супрацоўнікаў дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Лідскі лясгас», якія адказваюць за вядзенне справаводства ў структурных падраздзяленнях. На семінары былі разгледжаны пытанні арганізацыі працы архіва лясгаса, а таксама патрабаванні да дакументацыйнага забеспячэння дзейнасці арганізацыі. Пасля заканчэння семінара былі дадзены індывідуальныя кансультацыі.

На фота: Супрацоўнікі архіва і супрацоўнікі ДЛУ «Лідскі лясгас» падчас правядзення семінара.