Выстава «Цудоўнае стагоддзе» на кінафестывалі «Лістапад»

1 лістапада 2024 года ў Палацы Рэспублікі ў рамках адкрыцця XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў выставу «Цудоўнае стагоддзе». У аснове выставачнага праекта – унікальныя архіўныя матэрыялы, якія паказваюць вытокі беларускага «сінематографа» ў 20-30-я гг. XX ст., музейныя прадметы з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, рэквізіт і касцюмы да найбольш значных беларускіх фільмаў.

Выстава адлюстроўвае не толькі гісторыю кінафестывалю, але і жанравую разнастайнасць беларускага кінематографа. Сімвалічна, што выстава прадстаўлена ў знакавы год 100-годдзя беларускага кінематографа.

 

1. Дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на ХХХ Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад»
2. Выставачны праект «Цудоўны век» з удзелам Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь
3. Выставачны праект «Цудоўны век»
4. Выставачны праект «Цудоўны век» у Палацы Рэспублікі
5. Спіс супрацоўнікаў фабрыкі Белдзяржкіно «Советская Белорусь» на 15 красавіка 1929 г., стар.1
6. Спіс супрацоўнікаў фабрыкі Белдзяржкіно «Советская Белорусь» на 15 красавіка 1929 г., стар.2