Супрацоўнік Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у навучальным семінары для работнікаў сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

31 кастрычніка 2024 года адбыўся навучальны семінар для работнікаў сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па пытаннях архіўнай справы і справаводства, у якім у якасці лектара прыняла ўдзел загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» Таццяна Анатольеўна Шаўчэнка.

У ходзе лекцыі Таццянай Анатольеўнай былі дэталёва разгледжаны парадак фарміравання спраў і перадачы іх у архіў арганізацыі, а таксама парадак знішчэння дакументаў і спраў з мінулымі тэрмінамі захоўвання.

Таксама Таццяна Анатольеўна распавяла аб практычным прымяненні новых нормаў заканадаўства ў працы службаў дакументацыйнага забеспячэння кіравання і архіва.

Па заканчэнні лекцыі ўдзельнікі семінара атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавяць.

 

1. Уступнае слова начальніка Сакратарыята Савета Рэспублікі А.В.Мальцава
2. Выступленне загадчыка аддзела Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Т.А.Шаўчэнкі