Экскурсія ў БДАМЛМ для настаўнікаў рускай мовы і літаратуры Дзяржынскага района

28 кастрычніка 2024 г. работнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) была праведзена экскурсія для настаўнікаў рускай мовы і літаратуры Дзяржынскага района.

Падчас экскурсіі настаўнікі пазнаёміліся з унікальнымі дакументамі, кнігамі, фатаграфіямі і іншымі прадметамі, звязанымі з гісторыяй беларускай літаратуры і мастацтва. Яны пачулі цікавыя факты пра вядомых беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў і кампазітараў, а таксама пра іх творчую спадчыну.

Вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Таццяна Віктараўна Кекелева распавяла пра асаблівасці камплектавання фондамі асабістага паходжання ў БДАМЛМ і прадставіла выставу «Архіўны пошук, роздум, адкрыцце…» , якая экспануецца ў чытальнай зале архіва-музея. Гэта зборнікі, артыкулы ў навукова-практычных часопісах і газетах, выдадзеныя на аснове дакументаў, якія захоўваюцца ў БДАМЛМ.

Настаўнікі выказалі падзяку арганізатарам за цікавую і пазнавальную экскурсію ў БДАМЛМ.

 

1. Удзельнікі экскурсіі – настаўнікі рускай мовы і літаратуры Дзяржынскага района
2. Вядучы архівіст Т.В.Кекелева падчас правядзення экскурсіі ў архіве-музее
3. Падзячны ліст у адрас работнікаў БДАМЛМ ад настаўнікаў рускай мовы і літаратуры Дзяржынскага района