БДАМЛМ адсвяткаваў Дзень бацькі

21 кастрычніка 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) адбылася ўрачыстая сустрэча калектыву з нагоды святкавання Дня бацькі. Гэтае свята завяршае бацькоўскі тыдзень, які пачаўся 14 кастрычніка — Днём маці. Правядзенне дадзенага мерапрыемства накіравана на захаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей.

У гэты дзень калектыў БДАМЛМ праводзіў прызванага на тэрміновую службу ў шэрагі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь маладога спецыяліста аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ Вячаслава Вадзімавіча Сяліцкага.

Дырэктар БДАМЛМ Алена Аляксандраўна Макаранка выказала будучаму вайскоўцу цёплыя словы пажадання лёгкай і паспяховай службы, трываласці і вытрымкі. Вячаслаў падзякаваў кіраўніцтву і калектыву архіва-музея за падтрымку і выказаў сваё меркаванне аб значнасці для маладога пакалення службы ва Узброеных сілах і выканання свайго вайсковага абавязку. Армія з даўніх часоў з’яўляецца не толькі школай мужнасці і загартоўкі мужчынскага характару, але і ганаровай справай моцнай паловы чалавецтва.

 

1. Калектыў БДАМЛМ падчас урачыстай сустрэчы па выпадку святкавання Дня бацькі.
2. Дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка звяртаецца з пажадальным словам да прызыўніка В.В.Сяліцкага