Віртуальная выстава, прысвечаная 90-годдзю Саюза пісьменнікаў БССР «Народныя паэты Беларусі»

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прэзентуе віртуальную выставу, прысвечаную 90-годдзю Саюза пісьменнікаў БССР «Народныя паэты Беларусі».

Саюз пісьменнікаў БССР (далей СП БССР) быў створаны паводле пастановы ЦК ВКП(б) ад 23 красавіка 1932 г. і ЦК КПБ(б) ад 27 ліпеня 1932 г. Арганізацыйнае стварэнне СП БССР аформіў I Усебеларускі з’езд пісменнікаў (Мінск, 8–14 .06.1934). Са жніўня 1934 г. да снежня 1954 г. называўся Саюзам савецкіх пісьменнікаў БССР. Старшыні праўлення М.М.Клімковіч (1934 – 1938), М.Ц.Лынькоў (1938 – 1948), П.У.Броўка (1948 – 1966), М.Танк (1966 – 1990).

Падрабязней з выставай можна азнаёміцца па спасылцы.

 

Фотаздымак: Удзельнікі Дэкады літаратуры і мастацтва ў Мінску: І.Мележ, Ю.Збанацкі, Н.Рыбак, Н.Гілевіч, Б.Сачанка, М.Танк, Р.Братунь. 1976 г.
БГАМЛМ Ф.25. Воп.5. Спр.710. Л.1.