Аб удзеле супрацоўнікаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» ў навучальным занятку па аблічбоўцы архіўных дакументаў у г.Гомелі

16 кастрычніка 2024 года спецыялісты аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў Дзяржархіва ў г.Оршы Машканава Таццяна і Чугунова Таццяна прынялі ўдзел у навучальным занятку па аблічбоўцы архіўных дакументаў, які адбыўся ў г.Гомелі ў дзяржаўнай установе «Рэспубліканская лабараторыя лічбавага капіравання дакументаў».

Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з абсталяваннем і парадкам па аблічбоўванні архіўных дакументаў, на практыцы замацавалі свае веды.