Адкрыццё выставы «Бацькоўскім быў мне кожны крок…»
Да Дня маці і Дня бацькі Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) прадставіў выставу «Бацькоўскім быў мне кожны крок…». Афіцыйнае адкрыццё выставы адбылося 14 кастрычніка 2024 года на базе Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве прынялі ўдзел работнікі Цэнтральнага апарату Міністэрства і Дэпартамента па архівах і справаводстве. Кіраўнік аддзела ідэалагічнага забеспячэння ўпраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння Міністэрства юстыцыі Скамарошчанка Міхаіл Мікалаевіч звярнуўся да прысутных з прывітальнай прамовай і віншаваннямі з нагоды свята.
Дырэктар БДАМЛМ Макаранка Алена Аляксандраўна распавяла калегам аб рабоце архіва-музея, складзе фондаў і найбольш значных дасягненнях архівістаў у галіне збірання і захоўвання дакументаў па гісторыі літаратуры і мастацтва Беларусі.
Куратар выставы, вядучы архівіст Мізон Наталля Аляксандраўна распавяла пра ідэю выставы «Бацькоўскім быў мне кожны крок…» і пракаментавала прадстаўленыя на выставе дакументы.
![]() |
1. Кіраўнік аддзела ідэалагічнай работы М.М.Скамарошчанка падчас вітальнай сустрэчы на адкрыцці выставы «Бацькоўскім быў мне кожны крок…» |
![]() |
2. Дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка і вядучы архівіст Н.А.Мізон падчас адкрыцця выставы «Бацькоўскім быў мне кожны крок…» |
![]() |
3. Вядучы архівіст Н.А.Мізон падчас куратарскай экскурсіі па выставе «Бацькоўскім быў мне кожны крок…» |
![]() |
4. Работнікі Цэнтральнага апарату Міністэрства юстыцыі падчас адкрыцця выставы «Бацькоўскім быў мне кожны крок…» |