«Тэндэнцыі папулярызацыі аўдыёвізуальных дакументаў з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій»

11 кастрычніка 2024 г. загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.М.Джэнжэра прыняла ўдзел у расійска-беларускім пасяджэнні круглага стала па абмене вопытам, якое адбылося ў дзяржаўнай казённай установе «Ленінградскі абласны дзяржаўны архіў у г.Выбарге». У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел архівы Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Аксана Міхайлаўна выступіла з дакладам «Тэндэнцыі папулярызацыі аўдыёвізуальных дакументаў з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій» у анлайн-фармаце.

У сваім дакладзе расказала аб рэалізацыі праекта «Адкрыты кінаархіў», прымеркаванага да Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама праектаў «У адкрытым доступе», «Без рэтушы», якія праводзяцца сумесна з Агенцтвам тэленавін службы інфармацыі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Значны ўклад унёс архіў у рэалізацыю праекта «Бумеранг» Міжрэгіянальнай грамадскай арганізацыі «Дзіцячае творчае аб’яднанне».

Гэтыя праекты не толькі дэманструюць жанравае і тэматычнае багацце фондаў архіва, іх асноўнай мэтай з’яўляецца маральнае і патрыятычнае выхаванне, фарміраванне прынцыпаў грамадзянскасці, разуменне гістарычных падзей, якія адбываліся на тэрыторыі нашай краіны.

 

1. Праграма расійска-беларускага круглага стала па абмене вопытам «Перспектывы развіцця публікацыйнай і выставачнай дзейнасці архіва». 11 кастрычніка 2024. БДАКФФД.
2. Удзельнікі круглага стала ў анлайн-фармаце ў Ленінградскім абласным дзяржаўным архіве ў г.Выбарзе. 11 кастрычніка 2024. БДАКФФД.
3. Удзельнікі круглага стала ў анлайн-фармаце ў Ленінградскім абласным дзяржаўным архіве ў г.Выбарзе. 11 кастрычніка 2024. БДАКФФД.