Дакументальная выстава ў Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь

11 кастрычніка 2024 года ў Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь прахадзiла VI Восеньская навуковая сесія з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый, навуковых работнікаў, прафесарска-выкладчыцкага складу беларускіх і расійскіх устаноў адукацыі.

У рамках дадзенага мерапрыемства Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў часовую дакументальную экспазіцыю «Станаўленне беларускай дзяржаўнасці». На выставе прадстаўлены ўнікальныя дакументы архіва: Маніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі ад 1 студзеня 1919 г.; Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1920 г.); Дэкларацыя Беларускага Народнага сходу па пытанні аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1939 г.); Дэкларацыя Вярхоўнага Савета Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР (1990 г.); эталоны Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь і іншыя дакументы.

Загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НАРБ М.А.Старасценка пазнаёміла з выставай удзельнікаў мерапрыемства.

 

1. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка прадставіла выставу ўдзельнікам мерапрыемства.
2. Супрацоўнікі НЦЗПІ знаёмяцца з выставай архіўных дакументаў
3. Банерная выстава на VI Восеньскай навуковай сесii ў НЦЗПІ
4. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць з выставай удзельнікаў сесii
5. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць з выставай удзельнікаў сесii