Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у гарадскім мерапрыемстве па добраўпарадкаванні і навядзенні належнага парадку на тэрыторыі горада Віцебска

Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у гарадскім мерапрыемстве па добраўпарадкаванні і навядзенні належнага парадку на тэрыторыі горада Віцебска.

Падобныя мерапрыемствы (суботнікі) – гэта выдатная магчымасць зрабіць нашы гарады чысцей, прыгажэй і зручней.

Грошы, заробленыя на гарадскім мерапрыемстве (суботніку), пойдуць на рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны; добраўпарадкаванне, набыццё і рамонт малых архітэктурных форм; азеляненне; правядзенне гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх мерапрыемстваў; развіццё культурнага і турыстычнага патэнцыялу горада; умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы аб’ектаў сацыяльнай сферы і развіццё горада Віцебска.

На здымку:
Калектыў Дзяржархіва Віцебскай вобласці на ўборцы прылеглай тэрыторыі.