Новае паступленне дакументаў з асабістага архіва Аладава Мікалая Ільіча ў БДАМЛМ
8 кастрычніка 2024 года загадчыца аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Марыя Іосіфаўна Пышынская і вядучы архівіст Наталля Паўлаўна Прынько пасля перамоў наведалі Аладаву Радаславу Мікалаеўну, дачку вядомага кампазітара, педагога, народнага артыста БССР Мікалая Ільіча Аладава.
М.І.Аладаў – адзін з арганізатараў Беларускай кансерваторыі (зараз Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі), з 1944 г.да 1948 г.– рэктар Беларускай кансерваторыі, з 1946 г.– прафесар. Імем Н.І.Аладава названа дзіцячая музычная школа №2 у г.Мінску, усталявана мемарыяльная дошка. Мікалай Ільіч адзін з заснавальнікаў сімфанічнага, камерна-інструментальнага і камерна-вакальнага, кантатнага, харавога жанраў беларускай музыкі. Аўтар оперы «Андрэй Касценя», камічнай оперы «Тарас на Парнасе», кантат «Над ракой Арэсай» і інш., дзесяці сімфоній, вакальных цыклаў на вершы Я.Купалы, М.Багдановіча, М.Танка, іншых музычных твораў.
Дакументы свайго бацькі перадала дачка Радаслава Мікалаеўна Аладава – музыказнаўца, музычны крытык. У архіў-музей паступілі творчыя дакументы Н.І.Аладава: нотныя рукапісы сімфонія №2 на тэмы беларускіх народных песень (1929–1930 гг.), «Сюіта-фантазія» №2, 3, «Канцэртная фантазія», сімфонія №5, сімфонія №6, 8, 9, кантата «Сорак год», партытура «Народ і Правадыр» і інш.
Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы.
Праца па папаўненні архіва-музея дакументамі з асабістага архіва Н.І.Аладава працягнецца: хуткім часам будзем чакаць наступнае паступленне.
![]() |
1. Р.М.Аладава і М.І.Пышынская падчас падпісання заявы і дагавора. |
![]() |
2. Р.М.Аладава і М.І.Пышынская падчас сустрэчы. |
![]() |
3. Р.М.Аладава і М.І.Пышынская падчас перадачы дакументаў М.І.Аладава |