Завяршаецца практыка студэнтаў БДУ ў Цэнтральнай лабараторыі

Кіраўніцтва дзяржаўнай установы «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» вялікае значэнне надае працы па прафесійнай арыентацыі моладзі, падрыхтоўцы будучых маладых спецыялістаў, умацаванню ўласнага кадравага патэнцыялу.

Так, з 16 верасня ў лабараторыі праходзяць практыку студэнты 4 курса гістарычнага факультэта БДУ, якія атрымліваюць адукацыю па спецыяльнасці «Гісторыка-архівазнаўства».

У першы дзень практыкі адбылася сустрэча студэнтаў з кіраўніцтвам лабараторыі, дзе дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко азнаёміў з гісторыяй і структурай архіўнай службы краіны, кіраўнікамі Міністэрства юстыцыі і Дэпартамента па архівах і справаводстве, гісторыяй, структурай, традыцыямі і задачамі лабараторыі, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, пазнаёміў з непасрэднымі кіраўнікамі практыкі.

За час практыкі студэнты набылі вопыт практычнай працы на участках мікрабіялогіі, гігіенічнай ачысткі і вокладкі архіўных дакументаў, а таксама ў аддзеле рэстаўрацыі і кансервацыі дакументаў і аддзеле аблічбоўвання і мікрафільміравання дакументаў.

З задавальненнем варта адзначыць, што ўсе студэнты-практыканты праявілі непадробную зацікаўленасць да засваення тэхналагічных працэсаў, а высокая адзнака выкананых імі практычных заданняў спецыялістамі лабараторыі дазваляе лічыць аб паспяховым замацаванні тэорыі на практыцы.

Студэнты з цікавасцю прынялі прапанову аб праходжанні пераддыпломнай практыкі на базе лабараторыі з магчымым наступным працаўладкаваннем.

 

1. (злева-направа) дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко знаёміць студэнтаў Шклярэнка А.Д., Шылько У.М. і Янкоўскую А.С. са структурай і кіраўніцтвам архіўнай службы краіны.
2. загадчык аддзела біялагічнага кантролю і пераплёту дакументаў Каханава А.М. (справа) дэманструе працэс вырабу пераплётнай крышкі студэнту-практыканту Шылько У.М. (злева).