Намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Таццяна прыняла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Году сям’і ў Расійскай Федэрацыі і 90-годдзю з дня ўтварэння архіўнай службы ў Югры

1 кастрычніка Архіўная служба Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі – Югры адзначае 90-годдзе з дня ўтварэння.

Супрацоўніцтва Дзяржархіва Віцебскай вобласці і Дзяржаўнага архіў Югры да гэтага года праходзілі ў анлайн фармаце ў рамках працы адкрытых радаводаў чытанняў «Памяць будучых пакаленняў».

У гэтым годзе мерапрыемствы ў рамках юбілейных мерапрыемстваў акруговыя чытанні былі трансфармаваны ў комплекснае мерапрыемства «Архівы крыніца ведаў і даследаванні традыцыйных сямейных каштоўнасцяў».

У рамках мерапрыемства адбыліся круглы стол «Архівы – крыніцы ведаў і даследавання традыцыйных сямейных каштоўнасцяў», на якім Буевіч Таццяна выступіла з дакладам аб шматнацыянальных сямейных традыцыях, аснова якіх закладвалася ў перыяд існавання СССР.

Затым прайшлі фарсайт-сесія «Роля сямейных архіваў у захаванні гістарычнай памяці» і экспертная дыскусія «Роля архіваў у фарміраванні калектыўнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці», на якіх распрацоўваліся праекты мерапрыемстваў, прысвечаных развіццю генеалогіі ў асяроддзі расійскіх архіваў, і адбылася абарона праектаў.

У рамках мерапрыемства Дзяржархівам Віцебскай вобласці праведзены паказы фільмаў, падрыхтаваных БДАКФФД: для школьнікаў і студэнтаў г.Ханты-Мансійск (Югры) і ўдзельнікаў мерапрыемства.

Падрабязней аб мерапрыемстве можна даведацца на старонцы КУ «Дзяржаўны архіў Югры» Ханты-Мансійск (Вконтакте).

 

1. Фатаграфія ўдзельнікаў мерапрыемстваў, прысвечаных Году сям’і ў Расійскай Федэрацыі і 90-годдзю з дня ўтварэння архіўнай службы ў Югры
2. Абмеркаванні дакладаў на кругом стале «Архівы – крыніцы ведаў і даследаванні традыцыйных сямейных каштоўнасцяў»
3. Праходзіць фарсайт-сесія «Роля сямейных архіваў у захаванні гістарычнай памяці»