Урачысты сход калектыву ў Занальным дзяржаўным архіве ў г.Навагрудку

Напярэдадні прафесійнага свята – Дня архівіста – ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» адбыўся ўрачысты сход калектыву. З віншавальнымі словамі да прысутных звярнулася дырэктар дзяржархіва А.С.Забелінская, якая падкрэсліла значнасць прафесіі архівіста ў справе захавання і прымнажэння дакументальнай, культурнай і гістарычнай спадчыны рэгіёну, акцэнтавала ўвагу на высокіх выніках работы супрацоўнікаў і іх дасягненнях.

У бягучым годзе калектыў дзяржархіва папоўніўся маладым спецыялістам – першае працоўнае месца ў аддзеле справаводства і фарміравання НАФ атрымала Лябецкая Аліна Уладзіміраўна, якая таксама прымала ў гэты дзень цёплыя віншаванні і пажаданні ад калег.

Лепшы работнік 2024 года – Грыцкевіч Людміла Пятроўна, архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела забеспячэння захаванасці, уліку і выкарыстання дакументаў – занесена на Дошку гонару дзяржархіва. Падзякай Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана Пісарук Наталля Анатольеўна, загадчык аддзела забеспячэння захаванасці, уліку і выкарыстання дакументаў.

Падчас мерапрыемства ўвазе калектыву была прадстаўлена стэндавая выстава «Дзень архівіста-2024: нашы будні і святы», на фотадакументах якой адлюстраваны самыя яркія і запамінальныя моманты архіўнага жыцця.

 

1. Дырэктар дзяржархіва А.С.Забелінская ўручае Падзяку Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Пісарук Н.А.
2. Грыцкевіч Людміла Пятроўна, архівіст 1 кваліфікацыйнай катэгорыі.
3. Дырэктар дзяржархіва А.С.Забелінская ўручае маладому спецыялісту Лябецкай А.У. памятныя падарункі.
4. Калектыў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Навагрудку.