Адзіны дзень бяспекі ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»

26.09.2024 ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» быў праведзены Адзіны дзень бяспекі, у рамках якога быў праведзены агульны сход супрацоўнікаў архіва, разгледжаны пытанні стану працоўнай і выканаўчай дысцыпліны, забеспячэння бяспекі працы пры выкананні архіўных работ, праведзены паўторныя інструктажы па пажарнай бяспекі і па ахове працы. Работнікі архіва прагледзелі відэаролік, створаны МНС Рэспублікі Беларусь, аб правілах эвакуацыі з гандлёвага цэнтра ў выпадку пажару. Потым была арганізавана і праведзена адпрацоўка плана эвакуацыі з будынка архіва па вул. Перамогі, 63.

У рамках Адзінага дня бяспекі супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» наведалі Цэнтр бяспекі ўстановы «Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС» і прайшлі навучанне па 2-х гадзіннай праграме тандэмнага навучання. Архівісты замацавалі на практыцы дзеянні пры выяўленні пажару ў доме ці кватэры, аказанне першай дапамогі пацярпелым, эвакуацыю пры задымленні ў памяшканні і г.д. Па выніках навучання супрацоўнікі паспяхова выканалі тэставыя заданні.

 

1. Супрацоўніка архіва падчас правядзення Адзінага дня бяспекі.
2. Супрацоўнікі архіва падчас наведвання Цэнтра бяспекі МНС.