Адзіны дзень бяспекі ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску»

У рамках Адзінага дня бяспекі інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Кавалькова Вольга Анатольеўна сустрэлася з калектывам архіва. У першую чаргу разабралі сітуацыі, якія могуць прывесці да трагедыі: неасцярожнае абыходжанне з агнём, пакінутыя без нагляду ўключаныя электрапрыборы, выкарыстанне няспраўнага газавага, пячнога і бытавога абсталявання. Усё гэта Вольга Анатольеўна пацвярджала канкрэтнымі выпадкамі і прыкладамі. Мэта правядзення мерапрыемства – максімальнае зніжэнне гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку пажараў, на ўзмацненне ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці.

 

1-2. Выступае інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Кавалькова Вольга Анатольеўна;
3. Агульная фатаграфія ўдзельнікаў сустрэчы.