Аб заключэнні дагавора аб узаемадзеянні паміж установай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» і УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны»

У рамках рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, якая праводзіцца Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і з мэтай папаўнення архіва маладымі спецыялістамі, установа «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» заключыла з УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» дагавор аб узаемадзеянні.

Згодна з дадзеным дагаворам архіў выступае базавай арганізацыяй для падрыхтоўкі кадраў.

З боку архіва дамову падпісаў дырэктар Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч, а з боку ўстановы адукацыі дамову падпісаў рэктар Сяргей Анатольевіч Хахомаў.