Напярэдадні Адзінага дня бяспекі ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбыўся сход работнікаў архіва

24 верасня 2024 г. ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбыўся сход калектыву архіва, прысвечаны надыходзячаму Адзінаму дню бяспекі.

Дырэктар архіва Андрэй Мікалаевіч Сушчэвіч давёў да ведама калектыву, што кожны год у верасні, а менавіта ў чацвер чацвёртага тыдня, у Рэспубліцы Беларусь праводзіцца Адзіны дзень бяспекі. У гэтым годзе ён выпадае на 26 верасня.

Задачы Адзінага дня бяспекі – фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем, прапаганда бяспечных умоў пражывання насельніцтва.

Андрэй Мікалаевіч адзначыў, што кожны дзень кожны з нас можа трапіць у сітуацыю, у якой яго жыццё і здароўе, а таксама тых, хто аказаўся побач, будзе залежыць ад правільнасці яго дзеянняў і паводзін. Таму неабходна паставіцца адказна да ўласнай бяспекі!

На фота: Калектыў архіва на сходзе