Аб удзеле дырэктара Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці ў рабоце круглага стала «Адзінства краіны – адзінства народа»

18 верасня 2024 г. дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Карапузава Г.Г. прыняла ўдзел у рабоце арганізаванага ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» круглага стала «Адзінства краіны – адзінства народа», прысвечанага пытанням вывучэння, музеефікацыі і папулярызацыі падзей гісторыі Брэстчыны міжваеннага перыяду і Вызваленчага паходу Чырвонай арміі 1939 года. Круглы стол праходзіў у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня народнага адзінства, 85-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР і ўтварэння Брэсцкай вобласці.

Карапузава Г.Г. выступіла з інфармацыяй аб дакументах Дзяржархіва Брэсцкай вобласці, якія ілюструюць падзеі міжваеннага перыяду і перыяду 1939-1941 гг.

 

1. Удзельнікі круглага стала
2. Карапузава Г.Г. падчас выступлення