Удзел установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Генеалогія і сямейная гісторыя Беларусі: вопыт міждысцыплінарных даследаванняў»

19 верасня 2024 года ў ДУ «Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Генеалогія і сямейная гісторыя Беларусі: вопыт міждысцыплінарных даследаванняў».

У працы канферэнцыі прыняў удзел вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў.

У ходзе пасяджэння секцыі «Генеалогія і сумежныя гістарычныя дысцыпліны» ён выступіў з дакладам на тэму: «Архіўныя фонды навучальных устаноў Міністэрства працоўных резерваў СССР як біяграфічная крыніца (па матэрыялах Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці)».

На фота: Вядучы архівіст установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў падчас даклада.