Правядзенне з супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» лекцыйнага занятку па прафілактыцы кіберзлачыннасці ў рамках прафілактычнай акцыі «Дэкада кібербяспекі»

13 верасня 2024 года для супрацоўнікаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры», у рамках прафілактычнай акцыі «Дэкада кібербяспекі», было арганізавана правядзенне лекцыйнага занятку па прафілактыцы кіберзлачыннасці.

У рамках правядзення дадзенага мерапрыемства былі прадэманстраваны прафілактычныя відэаролікі, а таксама сярод супрацоўнікаў былі распаўсюджаныя памяткі «Не трапіся на хітрыкі ашуканцаў».

 

1. Правядзенне лекцыйнага занятку;
2. Супрацоўнікі архіўнай установы падчас прагляду прафілактычных відэаролікаў;
3. Памятка «Не трапіся на хітрыкі ашуканцаў»;
4. Дэманстрацыя прафілактычных відэаролікаў;
5. Наглядная інфармацыя па прафілактыцы кіберзлачыннасці.