Урачысты сход працоўнага калектыву ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» з праглядам фільма «Уз’яднанне»
17 верасня ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прайшоў урачысты сход работнікаў архіва, які прысвечаны Дню народнага адзінства.
У рамках адзінага дня інфармавання загадчык аддзела Аляксандр Канапліцкі выступіў з дакладам на тэму «Мы разам назаўжды. Да 85-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР».
У заключэнні работнікам архіва быў паказаны дакументальны фільм «Уз’яднанне», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Фільм «Уз’яднанне Беларусі» прысвечаны ўз’яднанню Заходняй Беларусі з БССР у выніку паходу Чырвонай Арміі. Фільм распавядае пра разгром польскіх войскаў часцямі Чырвонай Арміі, першыя пераўтварэнні на вызваленай тэрыторыі.
![]() |
1. Загадчык аддзела Аляксандр Канапліцкі праводзіць Адзіны дзень інфармавання. |
![]() |
2. Калектыў установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» падчас урачыстага сходу. |