Намеснік дырэктара архіва А.М.Грыневіч прыняла ўдзел у першым этапе абласной акцыі «Адкрый Міншчыну. Будучыня пачынаецца тут!»

16 верасня 2024 г. на базе Дзяржынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшла абласная акцыя «Адкрый Міншчыну. Будучыня пачынаецца тут!» для журналістаў абласных і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама Вольга Тапдэмір, намеснік старшыні камітэта эканомікі Мінскага аблвыканкама Валянціна Асадчык, а таксама намеснікі старшыні Дзяржынскага райвыканкама Вольга Ігнатава і Ала Мятлушка.

Намеснік дырэктара архіва А.М.Грыневіч прадаставіла журналістам дакументальны фільм БДАКФФД «Уз’яднанне». Фільм расказвае аб разгроме польскіх войскаў часцямі Чырвонай Арміі, далучэнні Заходняй Беларусі да БССР, першых пераўтварэннях на вызваленай тэрыторыі. Упершыню ў кадрах кінахронікі дэманструецца станцыя Негарэлае, якая падзяляла межы Польшчы і Заходняй Беларусі.

 

1. Госці Дзяржынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе праходзіла абласная акцыя «Адкрый Міншчыну. Будучыня пачынаецца тут!». 16 верасьня 2024. БДАКФФД.
2. Дэманстрацыя дакументальнага фільма БДАКФФД «Уз’яднанне Беларусі» ў Дзяржынскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе праходзіла абласная акцыя «Адкрый Міншчыну. Будучыня пачынаецца тут!». 16 верасьня 2024. БДАКФФД.