17 верасня 2024 г. у Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці адкрылася выстава, прымеркаваная да Дня народнага адзінства
На выставе прадстаўлены індывідуальныя фатаграфіі, асабістыя лісткі, рэгістрацыйныя бланкі членаў ВКП(б), аўтабіяграфіі і анкеты дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР першага склікання (1938–1947 гг.), якія прадстаўлялі акругі далучанай да БССР Заходняй Беларусі ў верасні 1939 г.
Прадстаўленыя дакументы знаёмяць нас з біяграфіямі людзей, якія ўнеслі важкі ўклад у палітычнае і эканамічнае развіццё Беларусі і з’яўляюцца ілюстрацыяй тагачасных важных падзей.
З электроннай версіяй выставы можна азнаёміцца па спасылцы.
На фота: Выстава ў вітрынах «Дэпутаты Вярхоўнага савета БССР першага склікання (1938–1947)».