Віншаванне дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава з Днём народнага адзінства

                      Паважаныя калегі!

Ад імя Дэпартамента па архівах і справаводстве і ад сябе асабіста прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам – Днём народнага адзінства!

Гэтае свята адлюстроўвае пераемнасць пакаленняў, дачыненне кожнага з нас да лёсу Радзімы і сімвалізуе яднанне народа. Нам ёсць чым ганарыцца, у Беларусі багатае гістарычнае мінулае, а будучыня яе залежыць ад кожнага з нас.

Захоўваючы гістарычную памяць, прытрымліваючыся духоўных і маральных каштоўнасцей нашага грамадства, важна разам, у адзінстве, зберагаць і памнажаць здабыткі краіны дзеля дабрабыту будучых пакаленняў. Толькі аб’яднаўшы намаганні і згуртаваўшыся, мы зберажом мір і дабрабыт на нашай зямлі.

Жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, мірнага неба над галавой і поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях.

 

З павагай,
Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

А.Л.Воінаў

17.09.2024