Урачысты сход да Дня народнага адзінства прайшоў у ДАГАГВ
17 верасня 2024 года ў чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» адбыўся ўрачысты сход калектыву, прысвечаны Дню народнага адзінства.
Дырэктар дзяржаўнага архіва Жинева Ірына Уладзіміраўна павіншавала калектыў са святам, і нагадала аб яго гістарычных каранях і актуальнасці ў наш час. Ірына Уладзіміраўна таксама адзначыла, што Дзень народнага адзінства – не проста свята, а магчымасць для кожнага беларуса задумацца аб сваім укладзе ў агульную справу. Толькі разам, мы зможам супрацьстаяць любым выпрабаванням і захаваць суверэнітэт нашай краіны.
Увазе архівістаў быў прадстаўлены дакументальны фільм «Уз’яднанне», падрыхтаваны установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» да мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня народнага адзінства.
![]() |
1. Дырэктар ДАГАГВ Жинева I.В. падчас выступу |
![]() |
2. Калектыў ДАГАГВ падчас урачыстага сходу |