Адкрыццё тэматычнай выстаўкі «Дзень, які нас аб’ядноўвае» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе»
17.09.2024 ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе» адбылося адкрыццё тэматычнай выстаўкі «Дзень, які нас аб’ядноўвае», з удзелам работнікаў ААТ «Будаўніча-мантажны трэст № 19». Супрацоўнікамі дзяржархіва была падрыхтавана і прадстаўлена прэзентацыя да выставы «Дзень, які нас аб’ядноўвае».
Для работнікаў ААТ «Будаўніча-мантажны трэст № 19» была арганізавана аглядная экскурсія па архіве з наведваннем выставак.
У рамках рэалізацыі праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» гасцям мерапрыемства быў прадэманстраваны фільм «Уз’яднанне», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў».
![]() |
1. Фатаграфія тэматычнай выстаўкі «Дзень, які нас аб’ядноўвае». |
![]() |
2. Супрацоўнікі ААТ «Будаўніча-мантажны трэст № 19» падчас адкрыцця выставы, прагляду фільма «Уз’яднанні» і агляднай экскурсіі па архіве. |