12 верасня 2024 г. загадчык аддзела дакументазнаўства БелНДІДАС А.В.Шумская выступіла на семінары для кіраўнікоў кадравых службаў РУП «Мінскэнерга»
У рамках галіновага семінара для кіраўнікоў кадравых службаў РУП «Мінскэнерга» загадчык аддзела дакументазнаўства Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.В.Шумская выступіла з лекцыяй-прэзентацыяй на тэму «Змены ў парадку працы з асабовымі справамі работнікаў у свеце новай Інструкцыі аб парадку фарміравання, вядзення і захоўвання асабовых спраў работнікаў» (зацверджана пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 23 мая 2024 г. № 29).
На семінары былі разгледжаны пытанні нарматыўнага рэгулявання працы з асабовымі справамі работнікаў; складу дакументаў асабовай справы; завярэння копій дакументаў, што ўключаюцца ў склад асабовай справы; уліку і аператыўнага захоўвання асабовых спраў; падрыхтоўкі асабовых спраў да перадачы ў архіў арганізацыі, а таксама іншыя пытанні прымянення норм Інструкцыі № 29 у практычнай дзейнасці арганізацый.
Па заканчэнні выступлення А.В.Шумская адказала на пытанні ўдзельнікаў, якія адзначылі высокі ўзровень праведзенага навучальнага мерапрыемства і выказалі падзяку яго арганізатарам.
![]() |
1. Е.В.Шумская падчас працы семінара |
![]() |
2. Будынак галаўнога офіса РУП «Мінскэнерга» |