Аб наведванні выставы, прысвечанай Дню народнага адзінства ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

11 верасня 2024 года дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў ў г.Бабруйску» Заяц Алена Дзмітрыеўна наведала выставу архіўных дакументаў, прымеркаваную да Дня народнага адзінства ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці».

Дырэктар архіва Набокава Алена Анатольеўна прэзентавала кнігу «Вызваленне горада Магілёва 28 чэрвеня 1944 года. З успамінаў…» для архіўнай бібліятэкі установы «Занальны дзяржаўны архіў ў г.Бабруйску».

 

1. Дырэктар установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» А.А.Набокава знаёміць дырэктара ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» А.Д.Заяц з архіўнымі дакументамі.
2. Уручэнне кнігі А.А.Набокавай А.Д.Заяц.