Правядзенне ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» Адзінага дня прафілактыкі вытворчага траўматызму

10 верасня 2024 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» быў праведзены Адзіны дзень прафілактыкі вытворчага траўматызму.

Дырэктар архіва С.І. Міклашэвіч азнаёміў калектыў са статыстыкай, абставінамі і прычынамі няшчасных выпадкаў, якія адбыліся на прадпрыемствах і арганізацыях Гродзенскай вобласці, таксама правёў інструктаж па ахове працы на працоўных месцах і даў указанні аб строгім захаванні мер бяспекі ў працоўны час і ў побыце.

На фота: Правядзенне Адзінага Дня прафілактыкі вытворчага траўматызму ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці.