Віртуальная выстава да 95-годдзя Арлена Міхайлавіча Кашкурэвіча беларускага графіка, педагога, народнага мастака

15 верасня 1929 года беларускаму графіку, педагогу, народнаму мастаку Арлену Міхайлавічу Кашкурэвічу спаўняецца 95 год. З нагоды дня нараджэння мастака Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва падрыхтаваў віртуальную выставу.

У БДАМЛМ захоўваецца асабісты фонд Арлена Кашкурэвіча (Ф.249). Дакументы паступілі ў архіў-музей 15 чэрвеня 1981 г., 4 лютага 1985 г., 27 верасня 1995 г.і ў 2012 годзе. Фонд налічваў 495 спраў (вопіс №1/№2) за 1952-1995, 2012 гады. Сярод іх прадстаўлены дакументы творчай дзейнасці мастака, перапіска, выяўленчыя дакументы, дакументы да біяграфіі, дакументы, сабраныя А.М.Кашкурэвічам па цікавых для яго тэмах.

У выніку навуковай апрацоўкі дакументаў, якія паступілі ў БДАМЛМ ад яго самога ў ліпені 2012 г., а ў 2015 г.ад яго сына Ф.А.Кашкурэвіча, быў складзены вопіс №3 у колькасці 93 спраў (533 дакументы) за 1960–2011 гг. Вопіс складаецца з творчых дакументаў мастака. Першы раздзел – «Станковая графіка і інш. А.М.Кашкурэвіча», другі раздзел – «Партрэты А.М.Кашкурэвіча», трэці раздзел – «Кніжная графіка А.М.Кашкурэвіча».

Прапануем вам азнаёміцца з аўтабіяграфіяй А.М.Кашкурэвіча, якая была напісана ім у 1981 і 1995 гадах. Тэкст падаецца з захаваннем асаблівасцей мовы і правапісу арыгінала (Ф.249. Воп.1. Адз.зах.113. Лл.1-13).

 

Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч