Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у прэзентацыі мультымедыйнага праекта
4 верасня 2024 г. у Віцебскай абласной бібліятэцы ім. В.І. Леніна адбылася прэзентацыя праекта «Ваенныя дарогі бібліятэкараў Віцебшчыны», прысвечанага ўкладу работнікаў бібліятэк Прыдзвінскага краю ў набліжэнне Перамогі. Пры падрыхтоўцы гэтага праекта былі выкарыстаны дакументы, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці.
Вядучы архівіст абласнога архіва Антон Нікіфаравіч Юпатаў распавёў прысутным аб дакументах па гісторыі бібліятэчнай сістэмы вобласці, якія захоўваюцца ў архіве.
![]() |
Фота 1. А.М. Юпатаў выступае на прэзентацыі мультымедыйнага праекта |
![]() |
Фота 2. Удзельнікі прэзентацыі |