Правядзенне супрацоўнікамі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці кіналекторыя ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі»

9 жніўня 2024 года ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі» для супрацоўнікаў Гродзенскай абласной натарыяльнай палаты быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечанага 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Перад пачаткам паказу з уступным словам выступілі супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці і распавялі прысутным аб стварэнні фільма, а таксама аб вызваленні Гродзеншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На фота: Супрацоўнік Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці М.В.Трайгель і ўдзельнікі мерапрыемства падчас прагляду фільма «Вызваленне».