Дэлегацыя беларускіх архівістаў прыняла ўдзел у пасяджэнні Кансультатыўнага савета кіраўнікоў дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў – удзельніц СНД

7 жніўня 2024 г. у горадзе Душанбэ (Рэспубліка Таджыкістан) адкрылася 20 пасяджэнне Кансультатыўнага савета кіраўнікоў дзяржаўных архіўных службаў дзяржаў – удзельніц СНД.

У пасяджэнні бяруць удзел кіраўнікі (прадстаўнікі) дзяржаў – удзельніц СНД ад Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Арменія (онлайн), Рэспублікі Беларусь, Кыргызскай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Рэспублікі Туркменістан, Рэспублікі Узбекістан і Выканаўчага камітэта СНД.

Старшынюе Рэспубліка Таджыкістан.

Ад Рэспублікі Беларусь на пасяджэнні Кансультатыўнага савета выступілі з дакладамі дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Воінаў Алег Леанідавіч (тэмы дакладаў: «Аб стане архіўнай справы ў Рэспубліцы Беларусь у 2024 годзе»,
«Аб праведзенай беларускімі архівамі асветнік памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны ў выдавецкіх і інтэрнэт праектах») і дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы Рыбакоў Андрэй Яўгенавіч (тэмы дакладаў: «Аб прафесійных стандартах у Рэспубліцы Беларусь», «Аб забеспячэнні захаванасці дакументаў на ведамасным узроўні, як асновы якасці камплектавання дзяржаўных архіваў», «Інфармацыя аб удасканаленні заканадаўчай і нарматыўнай прававой базы ва ўмовах лічбавай трансфармацыі
ў Рэспубліцы Беларусь»
).