Аб адкрыцці віртуальнай выстаўкі «Беларусь у руху: да 80-годдзя з дня ўтварэння Мінскага аўтамабільнага завода»

7 жніўня 2024 г. на сайце Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі была адкрыта віртуальная выстаўка «Беларусь у руху: да 80-годдзя з дня ўтварэння Мінскага аўтамабільнага завода». Гэта сумесны выставачны праект Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

Мінскі аўтамабільны завод (МАЗ) – адзін з найбуйнейшых і найбольш значных прамысловых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь. Заснаваны ў 1944 годзе, завод адыграў ключавую ролю ў аднаўленні і развіцці народнай гаспадаркі пасля Вялікай Айчыннай вайны. Пачатак дзейнасці завода было звязана з вытворчасцю грузавых аўтамабіляў, якія забяспечвалі патрэбнасці розных сфер жыцця грамадства.

У 1947 годзе МАЗ выпусціў сваю першую прадукцыю – аўтамабілі МАЗ-205, якія хутка зарэкамендавалі сябе як надзейныя і цягавітыя машыны. З тых часоў завод няўхільна развіваўся, укараняючы новыя тэхналогіі і пашыраючы асартымент прадукцыі. На працягу наступных дзесяцігоддзяў Мінскі аўтамабільны завод выпусціў знакамітыя грузавікі МАЗ-500, самазвалы МАЗ-543, цягачы МАЗ-6430, аўтобусы МАЗ-103 і шмат іншага знакавой прадукцыі.

Сёння МАЗ прадаўжае заставацца вядучым вытворцам грузавых аўтамабіляў у Беларусі і на постсавецкай прасторы. Завод выпускае шырокі асартымент прадукцыі, уключаючы цягачы, самазвалы, аўтобусы і спецыяльныя аўтамабілі. Сучасныя мадэлі МАЗа адпавядаюць высокім патрабаванням якасці і надзейнасці, што дае магчымасць ім паспяхова канкурыраваць на сусветным рынку.

Віртуальная выстава транслюецца на Мінскім аўтамабільным заводзе, у рамках рэалізацыі святочных мерапрыемстваў да 80-годдзя завода. Гэты юбілейны праект дэманструе багатую гісторыю прадпрыемства, яго дасягненні і ўклад у развіццё аўтамабільнай прамысловасці. У працэсе трансляцыі працоўныя і кіраўніцтва прадпрыемства могуць азнаёміцца з рэдкімі архіўнымі дакументамі трох рэспубліканскіх архіваў.

Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі прадставіў праектную дакументацыю па будаўніцтве заходняга жылога пасёлка МАЗа і мадэлей першых аўтамабіляў завода. Таксама асобны пласт дакументаў былі ўзятыя з асабістых фондаў беларускіх канструктараў аўтазавода Г.М.Кокіна і Б.Л.Шапашніка.

Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадаставіў пратакол аб пытаннях будаўніцтва Мінскага аўтамабільнага завода, справаздачу-даклад аб рабоце Мінскага аўтазборачнага завода па зборцы імпартных грузавых аўтамабіляў на момант 1946 г., дакументы аб узнагароджанні рабочых і кіраўніцкага апарату МАЗа.

Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафнадакументаў перадаў электронныя копіі ўнікальных фотадакументаў, якія адлюстроўваюць стварэнне і дзейнасць завода ў другой палове XX ст.

Матэрыялы выставы даступныя па спасылцы.

 

1. Вокладка выставы
2. Дэманстрацыя віртуальнай выставы ў музеі МАЗа