30-годдзе інстытута Прэзідэнцтва: кіраўніцтва «Занальнага архіва ў г.Маладзечне» прыняло ўдзел у рэспубліканскім патрыятычным форуме

30 гадоў таму ў Беларусі быў заснаваны інстытут Прэзідэнцтва, які стаў адным з ключавых элементаў палітычнай сістэмы краіны. У гонар гэтага значнага юбілею ў Мінску прайшоў патрыятычны форум, які сабраў прадстаўнікоў розных слаёў грамадства. Усяго – 8 тысяч чалавек.

Форум стаў месцам для абмеркавання і аналізу ролі Прэзідэнцтва ў гісторыі і сучаснасці Беларусі. Удзельнікі мерапрыемства – вядомыя спікеры, лідэры і актывісты палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў, моладзь – абмеркавалі ўклад інстытута Прэзідэнцтва ва ўмацаванне дзяржаўнасці, стабільнасці і развіццё краіны за мінулыя дзесяцігоддзі. Увага была нададзена значным момантам у гісторыі інстытута, яго ролі ў фармаванні нацыянальнай ідэнтычнасці і ўмацаванні патрыятызму сярод грамадзян.

Дырэктар установы «Занальны дзяржархіў у г.Маладзечне» Іна Пудакевіч, якая таксама прысутнічалана форуме, адзначыла: «Патрыятычны форум у Мінску да 30-годдзя інстытута Прэзідэнцтва стаў важнай падзеяй, якая аб’яднала грамадзян, палітычных дзеячаў, грамадскіх актывістаў і экспертаў для абмеркавання ключавых аспектаў развіцця краіны. Гэтае мерапрыемства падкрэсліла важнасць патрыятызму, грамадзянскай адказнасці і павагі да гісторыі і традыцый сваёй краіны. Немалаважна, што ў цэнтры ўвагі форуму быў чалавек працы, стваральнік, дзякуючы якому Беларусь становіцца ўсё прыгажэйшай. Яшчэ раз падкрэслена: пабудова і развіццё грамадства грунтуюцца на прынцыпах роўнасці і суверэнітэту».

 

1. Дэлегацыя Маладзечанскага раёна на форуме да 30-годдзя інстытута Прэзідэнцтва
2. Кіраўніцтва ФПБ і прадстаўнікі Маладзечанскай дэлегацыі
3. Дырэктар ЗГА ў г.Маладзечне І.З.Пудакевіч з прадстаўнікамі раённай дэлегацыі