Маладзечанскія архівісты пабывалі ў «Цягніку Перамогі», паўдзельнічалі ў святочным мітынгу і арганізавалі выставу
«Цягнік Перамогі» 7 ліпеня зрабіў прыпынак у Маладзечне. Падзеі чакалі многія, сустрэлі экскурсійны склад урачыстым мітынгам. На мерапрыемстве сабраліся прадстаўнікі мясцовай вертыкалі ўлады, кіраўніцтва БЧ, грамадскасць. Архівісты прыйшлі са сваімі сем’ямі.
З імправізаванай сцэны гучалі словы падзякі савецкім салдатам за выратаванне ад фашызму, за мірнае неба над галавой. Загінуўшых герояў ушанавалі хвілінай маўчання, прайшла цырымонія ўскладання кветак. Пасля чаго ўдзельнікі мерапрыемства змаглі азнаёміцца з інтэрактыўнай экспазіцыяй Цягніка. Праект, прысвечаны подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, – гэта дзесяць тэматычных вагонаў, дзе прадстаўлены пераход ад аднаго гістарычнага эпізоду да іншага. Створаны «Цягнік Перамогі» ў Расіі. Эмацыйная экскурсія не пакінула абыякавых. Яшчэ раз нагадала, якім коштам дасталася перамога і як важна шанаваць мір.
– Вельмі ўразіла інтэрактыўная выстава «Цягнік Перамогі». Цешыць, што сучасныя тэхналогіі і прыёмы, сінтэз дызайнерскіх, інжынерных, рэжысёрскіх, анімацыйных і іншых рашэнняў выкарыстоўваюцца і ў патрыятычным выхаванні. Удзячная, што вагоны ўнікальнага цягніка прайшоў і мой сын. Лічу, што маладому пакаленню асабліва важна выхоўвацца на ўроках мінулага. Не кожны школьнік, чытаючы падручнік гісторыі ў поўнай меры разумее, якія жахі хаваюцца ў напісаных радках, сустрэчы з жывымі героямі тых падзей па зразумелых чынніках ужо мала даступныя…
Такая інсталяцыя – добры спосаб данесці праўду і жах Вялікай Айчыннай: наведваючы кожны вагон, чытаеш эмоцыі змешчаных у ім васковых людзей, суперажываеш іх боль і разам радуешся Перамозе. Хай героі ў іх і не жывыя, але эмоцыі – сапраўдныя, шчырыя, дэталёва выкананыя на асобах… А галоўнае – жывая памяць. Выдатна, што яе можна захоўваць і перадаваць такім пазнавальным, кранальным і вельмі патрэбным у наш час спосабам, – адзначыла дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» Іна Пудакевіч.
Дарэчы, для запрошаных на Цягнік у фае чыгуначнага вакзала маладзечанскімі архівістамі сумесна з работнікамі чыгункі падрыхтавана выставачная экспазіцыя ў гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
![]() |
У цягніку Перамогі |
![]() |
Падчас цырымоніі ўскладання кветак |
![]() |
Выступленне старшыні Маладзечанскага райвыканкама П.У.Губка |
![]() |
Дзеці архівістаў знаёмяцца з выставай па вызваленні горада |
![]() |
Дырэктар архіва І.З.Пудакевіч наведвае разам з сынам Цягнік Перамогі |
![]() |
Інсталяцыя Цягнікі Перамогі |
![]() |
Перад мітынгам |
![]() |
Цягнік Перамогі наведвае кіраўніцтва раёна |
![]() |
Наведвальнікі вакзала фатаграфуюцца каля выставак па вызваленні. |
![]() |
Сям’я архівіста Дар’і Катаевай на мітынгу |
![]() |
Сям’я намесніка дырэктара архіва каля Цягніка Перамогі |
![]() |
Фрагмент усталёўкі |
![]() |
Фрагмент экспазіцыі |