У Бабруйску прайшоў мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
3 ліпеня 2024 г. установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» прыняла ўдзел у святочным мітынгу, прысвечаным Дню Незалежнасці і 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Прадстаўнікі гарадской улады і дэпутацкага корпуса, гарадской арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, працоўных калектываў і грамадскасці, воіны Бабруйскага гарнізона ўсклалі кветкі і вянкі да помніка-танку на магіле генерал-маёра Б.С.Бахарава ў памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Удзельнікі мітынгу |
Дырэктар архіва Заяц А.Д. у час ускладання кветак да помніка-танка на магіле генерал-маёра Б.С.Бахарава |