БДАКФФД: Аб удзеле работнікаў архіва ў дзяржаўным свяце Беларусі – Дня Незалежнасці

3 ліпеня ў г.Дзяржынску адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы і прайшлі народныя гулянні, прымеркаваныя да дзяржаўнага свята Беларусі – Дня Незалежнасці, якое ў гэтым годзе адзначана юбілейнай датай – 80-годдзем вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дзень Незалежнасці з’яўляецца асаблівым сімвалам нацыянальнага гонару і славы, увасабленнем адзінства і згуртаванасці людзей, сілы духу, вернасці Айчыне і традыцыям беларускага народа.

3 ліпеня з 12.00 да 21.00 работнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) была прадстаўлена выстава «Жаночы вобраз вайны» на 8 стэндах, прысвечаная жанчынам, якія сталі побач з мужчынамі на абарону сваёй Радзімы. Сотні тысяч савецкіх жанчын адважна ваявалі на франтах і ў тыле ворага. Яны былі лётчыкамі і маракамі, разведчыкамі і радыстамі, кулямётчыкамі і снайперамі, ваенўрачамі і санінструктарамі, партызанамі і падпольшчыкамі. Мільёны жанчын спаўна сёрбалі гора, пражываючы на акупаванай ворагам тэрыторыі. Жанчынам прыйшлося нароўні з мужчынамі выносіць усе нягоды ваеннага часу. Сваім гераізмам яны назаўжды пакінулі ў нашай гісторыі свой значны след. За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, 90 жанчынам прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, 10 з іх беларускі.

Госці і наведвальнікі змаглі таксама азнаёміцца з фотатэхнікай і рознымі відамі носьбітаў кіна-, відэа- і фонадакументаў, якія выкарыстоўваліся ў мінулым – фотаапараты, відэакасеты, магнітная стужка, пазітыўная і негатыўная фотастужка.

Мы, беларусы, ніколі не забудзем подзвіг нашага народа ў гады вайны, захаваем і перадамо важныя жыццёвыя каштоўнасці сваім дзецям і прыкладзем усе намаганні для далейшага развіцця і працвітання роднай краіны.

 

1. Т.В.Арыновіч, намеснік загадчыка АТК, знаёміць наведвальнікаў выставы з экспанатамі. 3 ліпеня 2024. БДАКФФД.
2. Выстава дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў на свяце Дня Незалежнасці ў г.Дзяржынску. 3 ліпеня 2024. БДАКФФД.
3. Парад на Дзень Незалежнасці ў г.Дзяржынску. 3 ліпеня 2024. БДАКФФД.
4. Старшыня Дзяржынскага райвыканкама М.Лысенка, намеснік старшыні А.Ігнатава, дэпутат Палата Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу І.Касцевіч і іншыя госці свята Дня Незалежнасці ў г.Дзяржынску. 3 ліпеня 2024. БДАКФФД.
5. Г.І.Манчорава, намеснік загадчыка аддзела забеспячэння захаванасці аддзела і фондаў. 3 ліпеня 2024. БДАКФФД.
6. Выстава «Жаночы вобраз вайны» дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў на свяце Дня Незалежнасці ў г.Дзяржынску. 3 ліпеня 2024. БДАКФФД.
7. Парад на Дзень Незалежнасці ў г.Дзяржынску. 3 ліпеня 2024. БДАКФФД.
8. Выставачная кампазіцыя зброі Рэспублікі Беларусь. 3 ліпеня 2024. БДАКФФД.
9. Наведвальнікі выстаўкі дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў на свяце Дня Незалежнасці ў г.Дзяржынску. 3 ліпеня 2024. БДАКФФД.
10. Госці выставы дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў на свяце Дня Незалежнасці ў г.Дзяржынску. 3 ліпеня 2024. БДАКФФД.
11. Т.В.Арыновіч, намеснік загадчыка АТК, знаёміць наведвальнікаў выставы з экспанатамі. 3 ліпеня 2024. БДАКФФД.
12. Наведвальнікі выставы дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў на свяце Дня Незалежнасці ў г.Дзяржынску. 3 ліпеня 2024. БДАКФФД.
13. Т.В.Арыновіч, намеснік загадчыка АТК знаёміць наведвальнікаў выставы з экспанатамі. 3 ліпеня 2024. БДАКФФД.
14. Г.І.Манчорава, намеснік загадчыка аддзела забеспячэння захаванасці аддзела і фондаў, знаёміць гасцей з выставай архіва. 3 ліпеня 2024. БДАКФФД.
15. Наведвальнікі выстаўкі дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў на свяце Дня Незалежнасці ў г.Дзяржынску. 3 ліпеня 2024. БДАКФФД.
16. Наведвальнікі выстаўкі дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў на свяце Дня Незалежнасці ў г.Дзяржынску. 3 ліпеня 2024. БДАКФФД.
17. Старшыня Дзяржынскага райвыканкама М.Лысенка, намеснік старшыні А.Ігнатава, дэпутат Палата Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу І.Касцевіч з гасцямі свята Дня Незалежнасці ў г.Дзяржынску. 3 ліпеня 2024. БДАКФФД.
18. Наведвальнікі выстаўкі дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў на свяце Дня Незалежнасці ў г.Дзяржынску. 3 ліпеня 2024. БДАКФФД.
19. Феерверкі ў г.Дзяржынску ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. 3 ліпеня 2024. БДАКФФД.