Аб удзеле ў Міжнародным круглым стале «80 мирных лет. Беларусь помнит»
4 ліпеня ў Інстытуце эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся Міжнародны круглы стол «80 мирных лет. Беларусь помнит».
З прывітальным словам да ўдзельнікаў круглага стала звярнуўся дырэктар Інстытута эканомікі НАН Беларусі, к.э.н., дацэнт Д.В.Муха. Ён павіншаваў удзельнікаў форума з галоўным святам Рэспублікі Беларусь – Днём Незалежнасці.
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь А.М.Маргунова ў сваім прывітальным слове адзначыла асобае месца, якое займае гісторыя Вялікай Айчыннай вайны ў жыцці нашай дзяржавы.
Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В.Кулінок прадставіў даклад на тэму «Восстановление города Минска в 1944-1950 гг».. У аснову даклада былі пакладзены архіўныя дакументы з фондаў рэспубліканскіх архіўных устаноў Беларусі.
У круглым стале прынялі ўдзел супрацоўнікі акадэмічных інстытутаў, Навукова-практычнага цэнтра праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, фонда «Историческая память», ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.
1. Прывітальнае слова Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь А.М.Маргуновай |
2. Удзельнікі Міжнароднага круглага стала |
3. Падчас выступлення намесніка дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В.Кулінка |