Аб удзеле дырэктара Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці ў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі
27-28 чэрвеня 2024 г. дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Карапузава Г.Г. прыняла ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «1944 г. Спадчына вызвалення Беларусі ў гістарычных даследаваннях і сямейных архівах», арганізаванай ДУ «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» і прысвечанай 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, дзе выступіла з дакладам «Адраджэнне г. Брэста пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкай акупацыі».
У праграму канферэнцыі быў уключаны паказ кароткаметражнага дакументальнага фільма «Да 80-й гадавіны вызвалення горада Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі».
У рамках двухдзённага мерапрыемства для яго ўдзельнікаў дэманстравалася падрыхтаваная дзяржархівам Брэсцкай вобласці банэрная выстаўка архіўных дакументаў «Была вайна… Была перамога!».
![]() |
1. Дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці Г.Г.Карапузава выступае з дакладам |
![]() |
2. Падчас кінапаказу |
![]() |
3. Экспанаванне выставы «Была вайна… Была перамога!» |