Аб удзеле ў XI Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі

27-28 чэрвеня ў гарадах Віцебску, Полацку і Наваполацку адбыўся XI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Для ўдзельнікаў форума была прадстаўлена выстава «История белорусского парламентаризма. От прошлого к настоящему». Гэты сумесны выставачны праект падрыхтаваны Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ), Полацкім дзяржаўным ўніверсітэтам імя Еўфрасінні Полацкай (далей – ПолДУ), Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі, Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

С выставай азнаёміліся: Русы М.I. – старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву, Палетаеў У.У. – першы намеснік старшыні Камітэта Савета Федэрацыі па канстытуцыйнаму заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву, пракурор Віцебскай вобласці І.У.Украінец, намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.М.Кот.

Выставу для прысутных прадставілі загадчык кафедры ПолДУ, к.г.н., дацэнт А.І.Корсак, дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк і намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок.

 

1. Выставачны праект «История белорусского парламентаризма: от прошлого к настоящему»
2. Прадстаўленне выставачнага праекта
3. Злева направа – Кулінок С.В., Корсак А.I. і Дземянюк А.К.
4. Корсак А.I. і Дземянюк А.К.
5. Прадстаўленне выставы намесніку міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.М.Кату