Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і экскурсіі для студэнтаў УА «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы»

26 чэрвеня 2024 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна праведзены лекцыя і экскурсія для студэнтаў факультэта гісторыі, кумунікацыі і турызма УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе». На лекцыі студэнты пазнаёміліся з гісторыяй стварэння архіва, складзе яго дакументаў. Асобая ўвага была звернута на фонды па эканамічнай гісторыі Гродзенскай губерні. У час экскурсіі студэнты наведалі навукова-даведачную бібліятэку, выставачную залу, архівасховішча, лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі дакументаў.

 

1. Студэнты знаёмяцца са справамі ў вучэбнай аўдыторыі.
2.Студэнты ў лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі дакументаў.