Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

22 чэрвеня 2024 года спаўняецца 83 гады з таго страшнага дня, калі Вялікая Айчынная вайна ўварвалася ў жыццё нашай краіны і кожнай сям’і паасобку. Гэта асаблівы адлік часу, адлік паміж жыццём і смерцю, і неўміручасцю.

Без абвяшчэння вайны, у нядзелю 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія і яе саюзнікі абрынулі на нашу краіну ўдар нябачанай у гісторыі арміі ўварвання.

Першыя ўдары яшчэ на досвітку нанесла нямецкая авіяцыя. Сотні нямецкіх бамбардзiроўшчыкаў уварваліся ў паветраную прастору Савецкага Саюза. Яны падвергнулі бамбардзіроўцы аэрадромы, раёны размяшчэння войскаў заходніх прыгранічных акругаў, чыгуначныя вузлы, лініі сувязі і іншыя важныя аб’екты, а таксама буйныя гарады. Пачалася Вялікая Айчынная вайна – самая цяжкая з усіх войнаў, калі-небудзь перажытых краінай.

У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь захоўваюцца дакументы, якія асвятляюць падрыхтоўку фашысцкай Германіі да вайны, мерапрыемствы савецкага ваеннага і палітычнага кіраўніцтва па ўмацаванні абараназдольнасці БССР, арганізацыю эвакуацыі насельніцтва і матэрыяльных сродкаў ва ўсходнія раёны СССР, усталяванне нацысцкага акупацыйнага рэжыму ў Беларусі і палітыкi генацыду, разгортванне партызанскага і падпольнага руху, гераізм партызан і падпольшчыкаў.

Архіўныя дакументы пераканаўча сведчаць, што з першых жа дзён Вялікая Айчынная вайна стала найвялікшым выпрабаваннем для нашай краіны і ўзлётам чалавечага патрыятызму, згуртаванасці прадстаўнікоў розных пакаленняў і нацыянальнасцяў як на фронце, так і ў тыле.

 

1. Афiша выставы «Уставай, краіна вялізная..».
2. Спецпаведамленне аб падрыхтоўцы Германіяй вайны супраць СССР
3. Спецпаведамленне аб падрыхтоўцы Германіяй вайны супраць СССР, ліст 1
4. Спецпаведамленне аб падрыхтоўцы Германіяй вайны супраць СССР, ліст 2
5. Пратакол пасяджэння бюро ЦК КП(б)Б ад 22 чэрвеня 1941 г., ліст 1
6. Пратакол пасяджэння бюро ЦК КП(б)Б ад 22 чэрвеня 1941 г., ліст 2