Агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці сярод рэспубліканскіх архіўных устаноў
20 чэрвеня 2024 г. у актавай зале ДУА «Сярэдняя школа №27 г.Мінска» адбыўся агляд-конкурсу мастацкай самадзейнасці сярод рэспубліканскіх архіўных устаноў. Правядзенне агляду-конкурсу было запланавана ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Леанідавіч Воінаў і старшыня Мінскага гаркама Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Іосіфавіч Зубрык.
У канцэрце выступілі больш за 20 прадстаўнікоў з рэспубліканскіх архіўных устаноў – Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Нацыянальны гістарычны архіў у г.Гродна, Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, Беларускі дзяржаўны архіў , Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы, Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі, Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. Таксама на сцэне выступілі дзеці і сваякі супрацоўнікаў.
У рамках конкурсу журы ацэньваліся такія крытэрыі, як арыгінальнасць ідэі, актуальнасць тэмы, якасць выканання.
Выступоўцы ўразілі гледачоў сваімі талентамі, арыгінальнасцю і запалам да мастацтва.
Журы адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі нумароў і творчае майстэрства ўдзельнікаў, што стварыла непаўторную атмасферу на канцэрце.
Па выніках конкурсу старшыня журы, намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Аляксей Яўгенавіч Цвяткоў уручыў дыпломы пераможцам.
Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
У намінацыі «Вакальнае мастацтва»:
Дыплом III ступені – Мяцеліца Алена Андрэеўна, малодшы навуковы супрацоўнік рэдакцыйна-выдавецкага аддзела БЕЛНІІДАД з песняй «Агеньчык» (словы М. Ісакоўскага, музыка невядомага аўтара);
Дыплом II ступені – Мамойка Віктар Леановіч, галоўны інжынер БДАКФФД з песняй «Гілі» словы М.Дудзіна, кампазітар Ю.Антонаў);
Дыплом I ступені – Меджлумава Вікторыя Актавіянаўна, вядучы архівіст аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій НГАБ з песняй «Балада аб ваенных лётчыцах» з кінафільма «У небе начныя ведзьмы», (словы Я. Еўтушэнкі, кампазітар Я.Крылатаў).
У намінацыі «Арыгінальны жанр»:
Дыплом III ступені – Прастакова Юлія Сяргееўна, навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НАРБ, з вершам «У маі 1945-га…» («Калі яна прыйшла ў наш горад…») (аўтар І.Эрэнбург);
Дыплом II ступені – Мязга Сяргей Ільіч; намеснік дырэктара ЦЛАСД НАФ з аўтарскім творам «Балада аб кургане»;
Дыплом I ступені – Сарган Ірына Юр’еўна, галоўны бухгалтар БДАКФФД з дачкой Сарган Марыяй (Верш «Варварства», Муса Джаліль).
Прыз сімпатый гледачоў быў уручаны Дырэктарам дэпартамента па архівах і справаводству Алегам Леанідавічам Воінавым Мікалаю Георгіевічу Касцюкевічу, загадчыку архівам электронных дакументаў Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі за выкананне песні Юрыя Візбара «Гэты горад называецца Полацк».
Атмасфера свята была працята памяццю аб гераічных подзвігах нашых салдат падчас Вялікай айчыннай вайны.
Канцэрт завяршыўся праглядам фільма «Аперацыя «Баграціён», падрыхтаваным Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, падзячнымі словамі арганізатарам, удзельнікам і гледачам за іх удзел і падтрымку таленавітых архівістаў.
![]() |
1. Журы і гледачы агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці |
![]() |
2. Дырэктар Дэпартамента А.Л.Воінаў, намеснік дырэктара Дэпартамента А.Я.Цвяткоў |
![]() |
3. Удзельнікі агляду-конкурсу з Дыпломамі лаўрэатаў |
![]() |
4. Удзельнікі агляду-конкурсу з Дыпломамі лаўрэатаў |
![]() |
5. Удзельніца конкурсу ад БДАКФФД Даўжанкова Таццяна Пятроўна |
![]() |
6. Вядучыя конкурсу, супрацоўнікі НГАБ |
![]() |
7. Мяцеліца Алена Андрэеўна, малодшы навуковы супрацоўнік рэдакцыйна-выдавецкага аддзела БЕЛНІІДАД з песняй «Агеньчык» |
![]() |
8. Удзельнікі конкурсу падрыхтавалі відэарады для сваіх нумароў |
![]() |
9. Удзельнікі конкурсу падрыхтавалі відэарады для сваіх нумароў |
![]() |
10. Удзельнікі конкурсу падрыхтавалі відэарады для сваіх нумароў |
![]() |
11. Гарачая падтрымка гледачоў |
![]() |
12. Гарачая падтрымка гледачоў |
![]() |
13. Гарачая падтрымка гледачоў |
![]() |
14. Гарачая падтрымка гледачоў |
![]() |
15. Удзельніцы конкурсу Падрэз Ніна Васільеўна галоўны бухгалтар БДАМЛІз унучкай Падрэз Аляксандрай |
![]() |
16. Пятліцкая Надзея Анатольеўна, вядучы архівіст аддзела дзяржаўнага ўліку і навукова-даведачнага апарата БДАКФФД, з юнымі памочнікамі. |
![]() |
17. Сарган Ірына Юр’еўна, галоўны бухгалтар БДАКФФД з дачкой Сарган Марыяй |
![]() |
18. Меджлумава Вікторыя Актавіянаўна, вядучы архівіст аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій НГАБ з песняй «Балада аб ваенных лётчыцах» з кінафільма «У небе начныя ведзьмы», (словы Я. Еўтушэнкі, кампазітар Я. Крылатава). |
![]() |
19. Дыплом I ступені – Меджлумава Вікторыя Актавіянаўна, вядучы архівіст аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій НГАБ |
![]() |
20. Удзельнікі конкурсу Котава Таццяна Аляксандраўна, Рындзін Сяргей Мікалаевіч, супрацоўнікі НГАБ |
![]() |
21. Узнагароджанне Мамойкі Віктара Леановіча, галоўнага інжынера БДАКФФД |
![]() |
22. Прастакова Юлія Сяргееўна, навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НАРБ, з вершам «У траўні 1945-га…» («Калі яна прыйшла ў наш горад…») |
![]() |
23. Дыплом III ступені – Прастакова Юлія Сяргееўна, навуковы супрацоўнік аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НАРБ |
![]() |
24. Удзельніца конкурсу Недашкоўская Анастасія Аляксееўна, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства БЕЛНІІДАД |
![]() |
25. Выступ Мікалая Георгіевіча Касцюкевіча, загадчыка архівам электронных дакументаў Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі. |
![]() |
26. Прыз сімпатый гледачоў уручаецца Мікалаю Георгіевічу Касцюкевічу, загадчыку архівам электронных дакументаў Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі. |
![]() |
27. Выступае Мязга Сяргей Ільіч, намеснік дырэктара ЦЛАСД НАФ з аўтарскім творам «Балада аб кургане» |
![]() |
28. Дыплом II ступені – Мязга Сяргей Ільіч, намеснік дырэктара ЦЛАСД НАФ |
![]() |
29. Дыплом I ступень – Сарган Ірына Юр’еўна, галоўны бухгалтар БДАКФФД з дачкой Сарган Марыяй |
![]() |
30. Агульнае фота ўдзельнікаў агляду-конкурсу |